Конкурс твораў “Наша сучаснасць”

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ “НАША СУЧАСНАСЦЬ”

 

1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак правядзення рэспублiканскага конкурсу “НАША СУЧАСНАСЦЬ”  на лепшы рукапіс кнігі, якая апавядае пра Беларусь сёння (далей — конкурс).

 

2. Конкурс праводзiцца ў мэтах падтрымкi развiцця беларускай мастацкай лiтаратуры i творчасцi пiсьменнiкаў Рэспублiкi Беларусь — членаў ГА “СПБ”, стымулявання стварэння iмi новых высокамастацкiх твораў у галiне паэзii, прозы, драматургii, публiцыстыкi, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства для дарослых, дзяцей i юнацтва, папулярызацыi кнiгi i чытання ў грамадстве.

 

3. Арганiзатарам конкурсу з’яўляецца ГА “СПБ”.

 

4. Для падрыхтоўкi i правядзення конкурсу ствараецца арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i правядзеннi конкурсу (далей — арганiзацыйны камiтэт), якi фармiруецца з прадстаўнiкоў Праўлення ГА “СПБ”.

 

Арганiзацыйны камiтэт:

  • вырашае пытаннi арганiзацыйнага i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння арганiзацыi i правядзення конкурсу;
  • зацвярджае склад журы;
  • вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у працэсе арганiзацыi i правядзення конкурсу.

 

5. У склад журы не могуць уваходзiць аўтары твораў, якiя ўдзельнiчаюць у конкурсе.

Журы ўзначальваюць старшыня, якiя вырашае пытаннi яго работы ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем.

 

6. Прызам конкурсу з’яўляецца выданне твора, прызнанага пераможцам, у адным з выдавецтваў Беларусі на ганарарнай аснове.

Журы мае права прысудзіць прыз некалькім удзельнікам конкурсу.

 

7. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца члены СПБ, аўтары арыгiнальных твораў мастацкай лiтаратуры ў жанрах паэзii, прозы, публiцыстыкi, драматургii, лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства на беларускай або рускай мове, якія ніколі раней не публікаваліся ў папяровым фармаце ў выдавецтвах Рэспублікі Беларусь.

 

8. Аб’ём рукапісу празаічнага твора павінен знаходзіцца ў межах ад дзесяці да пятнаццаці аўтарскіх лістоў.

Аб’ём рукапісу празаічнага твора дзіцячай літаратуры павінен складаць ад чатырох да дзесяці аўтарскіх лістоў.

Аб’ём рукапісу паэтычнага твора, незалежна ад жанру, павінен складаць ад 5000 радкоў.

Рукапісы прымаюцца выключна ў электронным выглядзе на адрас oo-spb@tut.by з пазнакай у тэме ліста”Рэспубліканскі літаратурны конкурс НАША СУЧАСНАСЦЬ”. Твор прымацоўваецца да ліста асобным файлам Word з указаннем прозвішча і імя аўтара перад тэкстам твора.

Рукапісы, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, не разглядаюцца.

 

9. Заяўкi на ўдзел у конкурсе (далей — заяўкi) прымаюцца да 1 верасня года, у якiм праводзiцца конкурс.

 

10. Пасяджэнне журы лiчыцца правамоцным, калi на iм прысутнiчае не менш за дзве трэцi агульнай колькасцi яе членаў і можа праводзіцца выдалена з выкарыстаннем сродкаў камунікацыі. Рашэннi прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў членаў журы, якiя прысутнiчалi на пасяджэннi. У спрэчных выпадках рашаючым з’яўляецца голас старшынi.

Журы не ўступае ў перапіску з удзельнікамі конкурсу і не тлумачыць прычын, па якіх твор не дапушчаны да конкурсу альбо не абралі яго пераможцам.

Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца не пазней за 17 верасня.

 

11. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў час святкавання Дня беларускага адзінства.