"Нават самая светлая хата без кніг выглядае змрочнай і невясёлай..." (Максім Танк)

Алена Харашэвіч

Харашэвіч Алена Іванаўна нарадзілася 15 кастрычніка 1962 года. Працуе на беларускім радыё. Журналіст, перакладчык. Лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2015). Разам з прафесарам Анатолем Шарковым суаўтар кніг “Жить и помнить: советские воинские захоронения в Европе” (2015), “Ставка Верховного главнокомандующего Русской армией в годы Первой мировой войны в событиях и лицах”

Чытаць далей

Яўген Пясецкі

Пясецкі Яўген Віктаравіч нарадзіўся 7 студзеня 1949 года ў Смалявічах.  Працаваў у рэдакцыі смалявіцкай раённай газеты “Ленінскі заклік”. Служыў у Савецкай арміі. Адукацыю журналіста атрымаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У рэспубліканскай газеце Звязда працуе з 1971 года. Аўтар зборніка паэзіі “Кола дзён”. Вершы рэгулярна друкуюцца на старонках перыядычных выданняў, літаратурных зборнікаў,

Чытаць далей

Зіновій Прыгодзіч

Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1944 года ў вёсцы Лышча Пінскага раёна. Пасля заканчэння Лышчанскай сярэдняй школы (1960) працаваў у лагішынскай раённай газеце “Калгасная праўда”, а затым карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчання. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1967). Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэспубліканскай газеты “Звязда”. Працаваў таксама інструктарам аддзела культуры,

Чытаць далей

Кастусь Цыбульскі

Цыбульскi Канстанцiн Пятровiч нарадзiўся 7 мая 1956 года ў вёсцы Забалоцце Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Служыў на Украіне ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Займаў пасады інспектара па справах непаўналетніх Слуцкага ГРАУС, начальніка прэс-цэнтра УУС Мінаблвыканкома. Падпалкоўнiк мiлiцыi. Пераможца шматлікіх літаратурных конкурсаў. Аўтар сямі зборнікаў паэзіі і песень

Чытаць далей

Алесь Карлюкевіч

Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся 6 студзеня 1964 года ў в. Зацітава Слабада, Пухавіцкага раёна, Мінская вобласці. беларускі публіцыст, краязнаўца, літаратуразнаўца, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2006). Нарадзіўся 6 студзеня 1964 года ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Бацька працаваў у калгасе, маці была настаўніцай малодшых

Чытаць далей

Сяргей Клімковіч

Нарадзіўся 28 жніўня 1972 года ў г. Барысаў. Са школьных гадоў прабаваў пісаць сатырычныя і фантастычныя апавяданні. Адслужыўшы ў арміі, вярнуўся ў Барысаў і пайшоў працаваць на прадпрыемства. Аднак хутка апынуўся зноў у арміі, служыў па кантракту. З 2005 года стаў спецкорам часопіса “Армія”, затым агенцтва “Ваяр”. Закончыў Літаратурны інстытут імя М.

Чытаць далей

Уладзімір Ласенка

Ласенка Уладзімір Міхайлавіч (1938 – 2024) Нарадзіўся ў 1938 годзе ў Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). Не адзін дзясятак гадоў аддаў ваеннай службе ва Узброеных сілах СССР. Палкоўнік у адстаўцы. Воін-інтэрнацыяліст, доўгі час знаходзіўся ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы ў якасці ваеннага спецыяліста. Мае дзяржаўныя ўзнагароды. Аўтар кніг «Грани», «От сердца к сердцу»,

Чытаць далей