“Паэты планеты супраць вайны”. Тайвань. Яо Чэн Фан
ТАЙВАНЬ
Яо Чэн Фан
Выбітны тайваньскі паэт, празаік і навуковец Яо Чэн Фан нарадзіўся ў 1958 г. у г.Тайнань, Тайвань. Атрымаў ступень доктара навук па спецыяльнасці тайванская мова і літаратура ў Нацыянальным універсітэце Чэн Гун. У цяперашні час заслужаны прафесар, доктар навук кафедры тайваньскай мовы і літаратуры Нацыянальнага універсітэта адукацыі Тайчжун, Тайвань. Працаваў дырэктарам, выдаўцом, галоўным рэдактарам шэрагу важных выданняў. Апублікаваў 12 кніг паэзіі і больш за 100 літаратурных трактатаў і прац. Яго вершы перакладзены на англійскую, іспанскую, кітайскую, японскую, турэцкую, мангольскую, бенгальскую, тэлугу і г.д.
Ракета трапіла ў маю вёску
Куля насцігла майго дзеда.
З таго часу
Бабуля штодня амывае свой твар слязьмі.
Бомба патрапіла ў майго бацьку.
З таго часу
Матуля штодня амывае свой твар слязьмі.
Ракета трапіла ў маю вёску.
З таго часу
Слёзы засцілаюць вочы мае і твар.
Тысячы год
Справядлівасць трымала свае дзверы зачыненымі.
І тысячы год
Сонца не дарыла зямлі сваёй усмешкі.
Але дзеля сваіх дзяцей
Я клянуся –
Я здолею расчыніць дзверы справядлівасці,
І сонца заззяе над маёй Радзімай.
Пераклад Марыі КОБЕЦ
Taiwanese version
“飛彈揣著我的庄頭”
一粒銃子揣著我的阿祖
自彼陣開始
阮阿媽逐工用目屎洗面
一粒炸彈揣著我的老爸
自彼陣開始
阮阿母逐工用目屎洗面
一粒飛彈揣著我的庄頭
彼粒飛彈將我的淚腺關起來
千年來正義袂記開門
千年來日頭袂記微笑
為著我的囝孫
我咒誓
我欲拍開正義之門
予日頭照光我的祖國
–02/08/2018,永康
Chinese version
“飛彈找到我的村莊”
一顆子彈找到我的祖父
自那時開始
我的祖母每天以淚洗面
一顆炸彈找到我的父親
自那時開始
我的母親每天以淚洗面
一顆飛彈找到我的村莊
那顆飛彈將我的淚腺關起來
千年來正義忘記開門
千年來太陽忘記微笑
為了我的子孫
我發誓
我要打開正義之門
讓太陽照亮我的祖國





















