Паэт, які спявае пра Радзіму

Днямі адбылася надзвычай цікавая сустрэча вучняў і настаўнікаў сярэдняй школы № 32 г.Мінска з паэтам-песеннікам, старшынёй секцыі музыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі Кастусём Цыбульскім.

20160901_090048

Былому падпалкоўніку міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, інспектару па справах непаўналетніх Слуцкага райаддзела міліцыі, а затым начальніку прэс-цэнтра ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама хацелася расказаць моладзі пра людзей, якія ахоўваюць правапарадак, нясуць службу самааддана і добрасумленна. Праваахоўная тэма падмацоўвалася вершамі, песнямі аўтара.

Кастусь Цыбульскі бачыў цікаўныя дзіцячыя вочы, калі школьнікі слухалі яго “Сказ пра ката”. Гэты выпадак калісьці ўзрушыў самаго паэта. Бацька звёз свавольніка-ката на выселкі. Маленькі “падарожнік” вярнуўся праз месяц дадому, да таго ж, ён быў пакалечаны. Трэба было бачыць шчасце таго блудлівага ката, якому мілей за ўсё была свая Радзіма.

20160901_084513

– Няхай гэта палымянае пачуццё любові да роднай зямлі, Бацькаўшчыны, жыве ў сэрцы кожнага з вас, – пажадаў Канстанцін Пятровіч юным беларусам.

20160901_090021

Паэт-песеннік падмацаваў свае шчырыя словы прыгожымі песнямі.

20160901_084911