“Nhật Lệ”. “Промні сонечнага святла”. Паэзія Марыі КОБЕЦ у В’етнаме

“Nhật Lệ”, а ў дакладным перакладзе з в’етнамскай  мовы “Свячэнне сонечнага святла” ─  так называецца літаратурны часопіс, у якім напярэдадні былі змешчаны вершаваныя творы паэтэсы, перакладчыцы з пінскага Палесся Марыі Кобец.

Што тычыцца назвы часопіса, дык насамрэч Нхат Лі –  яшчэ і назва буйной  ракі, што распрасціраецца ўздоўж В’етнама. Пачынаючыся з горнага хрыбта Труонг-Сон, яна праходзіць праз правінцыю Куанг-Бінь, а затым ужо ўпадае ва Усходняе мора. Што тычыцца самога часопіса, дзе змешчана публікацыя беларускай паэтэсы, дык гэта выданне Асацыяцыі пісьменнікаў В’етнама. Выхад першага  нумара часопіса “Nhật Lệ” вядзе свой адлік з 1994 года.  З таго часу “Nhật Lệ” распаўсюджваецца на тэрыторыі 54-х правінцый В’етнама і мае канцэпцыю: даследаванні, тэорыя, літаратурная крытыка. На сваіх старонках часопіс адлюстроўвае рознабаковыя пагляды на змены сацыяльна-гістарычнага жыцця краіны, а таксама з’яўляецца літаратурнай пляцоўкай для прэзентацыі творчасці айчынных і замежных аўтараў.

Ва ўступным слове да публікацыі вершаў Марыі Кобец вядомы паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Май Ван Фан адзначыў:

  • Вершы беларускай паэтэсы Марыі Кобец упершыню з’яўляюцца ў літаратурным друку нашай краіны, але тон яе твораў (“Прабач мяне, Неба, прабач”, “Неба”)  унікальны  і экспрэсіўны. У іх  прачытваецца      моцнае ўздзеянне чалавечай веры і справядлівасці, святла і цемры, дабрыні і зла, унутранай гармоніі аўтара і яго неабыякавасці. Яе паэтычная мова надзвычай моцная і   гарачая, дакладная і трапяткая,  жывыя і эмацыйныя, гэтым самым паэтка стварае ў сваіх вершах надзіва уразлівыя і жывыя вобразы. Вершы як быццам падштурхоўваюць чытача да асэнсавання таго, пра што гаворыць сама Марыя, абуджаюць чалавецтва да спачування, дабрачыннасці, таго, чаго часам так бракуе ў сучасным свеце.

Марта КВЕЦЕНЬ

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.