На плыні творчага жыцця

На плыні творчага жыцця

27 студзеня ў Валожынскім раённым цэнтры культуры прайшла прэзентацыя кніг ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” гэтай установы культуры  і  абласнога народнага Клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Зінаіды Гасціловіч і Дзмітрыя Краскоўскага.  

У 2017 годзе выйшлі  зборнікі паэзіі таленавітых брата і сястры “Плынь нашага жыцця”, куды ўвайшлі творы абодвух, “Лёсу майго карункі” Зінаіды Гасціловіч і жартоўны “Ёсць нагода пасмяяцца” Дзмітрыя Краскоўскага.  Падрыхтавалі і ладзілі прэзентацыю іх кніг сябры па “Руні”.

На сцэне збоку размясцілі выставу ўласных зборнікаў землякоў і калектыўных  “Руні” і “Жывіцы” з іх вершамі. На мультымедыйным экране дэманстраваліся фота з сямейнага архіва: бацькі, дзядуля, дзіцячыя фота будучых творцаў, фотаздымкі са школьннага, студэнцкага, працоўнагажыцця, а таксама з сябрамі па пяры, у тым ліку ў “Жывіцы”. Вядучая сустрэчы-прэзентацыі, яна ж кіраўнік творчай  суполкі валожынцаў, Валянціна Гіруць-Русакевіч запрасіла землякоў-творцаў на сцэну, расказвала пра іх і вяла з імі размову за журнальным столікам. Зінаіда Геранімаўна і Дзмітрый Геранімавіч прымалі віншаванні ад землякоў, аднакласнікаў, ад былога намесніка загадчыка аддзела адукацыі Валожынскага райвыканкама, а зараз калегі па паэтычнай творчасці Марыі Антонаўны Шакун, якой, па ўласным прызнанні, было заўсёды добра і цікава працаваць з такімі настаўнікамі. Дзве песні на словы З.Гасціловіч выканала аўтар музыкі Ірына Каранькова, якая спецыяльна прыехала з Маладзечна. А Дзмітрый Краскоўскі парадаваў землякоў як вядомымі ўжо сваімі песнямі  на вершы сястры, так і новай уласнай. І вядома ж, гучала іх паэзія і жартоўныя вершы ў аўтарскім выкананні і ў выкананні сяброў.

У падзяку за творчасць, аўтараў прэзентуемых кніг задарылі кветкамі.

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.