На крылах натхнення
“На крылах натхнення” – так называлася канцэртная праграма, з якой удзельнікі пароднага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры і салісты Падбярэзскага СЦК наведаліся 8 снежня ў Беразінскі сельскі цэнтр культуры Маладзечанскага раёна.
Тэме роднага краю, непадуладнаму ўзросту пачуццю кахання прысвяцілі свае вершы Марыя Шакун, Галіна Гражынская, Надзея Агіевіч, Валянціна Гіруць-Русакевіч, песню на чые словы, а таксама на верш Мікалая Палякова выканала салістка РЦК Ірына Зянько. Песні на ўласныя вершы, а таксама сяброў па пяры падаравалі беразінцам Наталля Жызнеўская і Ірына Татун. Узнёсла і лірычна гучалі песні ў выкананні падбярэзскіх артыстаў Ліліі Маразоўскай, Святланы і Ігара Гурбанаў. Кожны нумар удзячныя гледачы сустракалі шчырымі апладысментамі.


















