Мядзельскаму пісьменніку Аляксандру Быкаву – 70!
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра і сардэчна віншуе з 70-гадовым юбілеем паэта і празаіка Аляксандра Быкава!
Багаты творчы лёс Аляксандра Генадзьевіча – гэта сумяшчэнне шматгадовай журналісцкай працы і служэння мастацкаму слову. Ён спрабаваў сябе ў “малых” літаратурных жанравых формах – замалёўках, вершаваных гумарыстычных пародыях (кніжкі “Бабуліны макі”, “Пегас на сотках”). Юбіляр з’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “Целую руки женщины моей”, “Кветка папараць”, “Пад небам бусліным”, “За межы круга”, “І тым не менш…”, “Барысаўскі тракт”, зборніка прозы “Кропка сінгулярнасці”.
Жадаем Аляксандру Быкаву моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў ва ўсіх справах, творчага натхнення і новых выдадзеных кніжак.
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Леанід Крыванос