У паэтэсы Людмілы Круглік – юбілей!
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе з 75-гадовым юбілеем Людмілу Уладзіміраўну Круглік.
Многія паэтычныя зборнікі пісьменніцы – гэта разважанні аб жыццёвых каштоўнасцях, філасофскія думкі аб Радзіме, каханні, прыродзе, бацьках, навакольным свеце. Душэўнасцю, шчырасцю, цеплынёй напоўнены яе вершаваныя творы.
Жадаем Людміле Уладзіміраўне моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці і добрага настрою! Няхай заўжды прысутнічае творчае натхненне, якое дапамагае ствараць яркія паэтычныя вобразы.
Старшыня Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. М. Крыванос