Міхась Сазончык
Сазончык Міхаіл Яфрэмавіч нарадзіўся 5 ліпеня 1932 года ў вёсцы Юрцава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і рабочых. Скончыў Юрцаўскую школу. У 1951 годзе пайшоў служыць у Савецкую Армію. Пасля скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. Большую частку свайго жыцця ён, аграном па прафесіі, прысвяціў сельскай гаспадарцы: працаваў у калгасах і саўгасах Крупскага, Аршанскага, Клецкага раёнаў. Але выйшла так, што другой радзімай стаў Нясвіжскі раён.
Вершы Міхась Сазончык пачаў пісаць на Аршаншчыне. Першы твор “Вячэрні эцюд” надрукаваў у раённай газеце “Ленінскі прызыў”. А потым ужо былі кнігі «Пад родным небам», «Люблю», «Крыніца» (2007), «Выпрабаванне часам» (2008), «Роздум» (2010), «Жыву ў Гарадзеі» (2012), «Невычарпальная крыніца» (2017). У іх аўтар выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю, любоў да Радзімы, яе людзей. Працаваў і для дзяцей: «Вераб’іная дача» (1998), «Сонца мыецца» (2011), змяшчаў творы ў калектыўных зборніках і альманахах.
У 2014 годзе Міхаілу Яфрэмавічу за шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры прысвоілі званне “Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі”.
«У паэзіі, як і ў жыцці, я не схільны да кампрамісаў; заўсёды дбаў і дбаю аб адным – галоўным: каб сучаснікі і нашчадкі жылі сумленна, годна, любілі сваю Бацькаўшчыну, свой Народ, сваю Мову», – пісаў пісьменнік.
Памёр 26 чэрвеня 2015 года.