“Маладыя галасы — 2019” у Валожыне

6 красавіка ў Валожынскім раённым цэнтры культуры  прайшло мерапрыемства па падвядзенні вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”, які штогод ладзіцца па ініцыятыве  народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама.

Удзел у конкурсе прыняла моладзь да 18-ці год: вучні 9-ці школ раёна (з 4-га па 11-ы клас) і навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Юныя канкурсанты прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх прапанаваных тэмах: “Шляхамі вызвалення”(да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), “Мае вы родныя мясціны!”(да Года малой радзімы), “У  юным сэрцы  хваляванне…”(творы пра каханне), “На жартоўнай хвалі” ( гумарэскі, жарты, байкі).

Параможцы творчага спаборніцтва  атрымалі дыпломы аддзела ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі райвыканкама за 1, 2 і 3 месцы і падарункі. А ўручылі ўзнагароды юным канкурсантам (па намінацыях) члены  Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Краскоўскі, Марыя Шакун, Зінаіда Гасціловіч і Валянціна Гіруць-Русакевіч, якая і вяла мерапрыемства. Прысутныя ў зале змаглі пачуць не толькі вершы ўладальнікаў  дыпломаў першай ступені, але і названых паэтаў, а таксама песні на іх словы.

Прэс-служба МАА ГА СПБ

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.