Літаратурны марафон «Святло Вялікай Перамогі». Эльвіра Ярчак

Па просьбах нашых шматлікіх чытачоў 

літаратурны марафон

 «Святло Вялікай Перамогі»

працягвае знаёмства з гістарычнымі дакументамі і творамі пісьменнікаў Міншчыны.

Эльвіра Ярчак

 

Дзеці той вайны
урывак
ы
Hi санкцыі, ні вірусы не страшны
Тым, хто прайшоў дарогамі вайны,
Для іх гучаць і Перамогі маршы
I звоняць, бласлаўляючы, званы
Для ўсіх сыноў зямлі нашай прыгожай,
Бо адстаялі незалежнасць, мір
У барацьбе з той нечысцю варожай,
Што зацягнула свет у жорсткі вір
Другой Сусветнай.
Дзеці той вайны
Яшчэ жывуць і памятаюць многа,
Нялёгкая у іх жыцця дарога,
Бо сёння сведкі тых падзей яны…
У Малінаўцы   

р
Нахіляецца ціхі вечар
Над Малінаўкай мілай маёй, —
І бярозачкі плачуць у печах
Над загубленай доляй сваёй.
Белы дым з каміноў вылятае,
А іскрынкі да неба імкнуць,
Я ля печы душой адтаю,
І да раніцы мне не заснуць.
А мароз на акенцах напіша
Мне журботныя ноткі зімы,
На галіначкі шэрань наніжа
У садку, дзе гулялі мы.
Тут была пачатковая школа,
Дзе настаўніца, мама мая,
Нас вучыла, маленькіх і кволых,
Слухаць песні вясны ў гаях,
Не баяцца зімовай сцюжы
І нялёгкіх жыццёвых дарог…
Мы раслі, станавіліся дужымі,
Пакідалі школьны парог.
І жыцця мітуслівае кола
Закруцілася, як віхор,
І няма ўжо ні мамы, ні школы,
Апусцелі садок і двор.
А жылі ж тут добрыя людзі,
Хоць нялёгкай іх доля была,
Толькі памяць па сцежках блудзіць,
Што калісьці вялі да сяла.
р

       На фота (са зборніка вершаў Эльвіры Ярчак «Вернасць»)навучэнцы былой Малінаўскай пачатковай школы і іх настаўніца Румянцава Вера Мікалаеўна (у цэнтры) перад паходам у Мінск 14 мая 1950 года. Каб паглядзець цыркавыя прадстаўленні, хлопчыкам і дзяўчынкам таго часу прыйшлося пераадолець немалы шлях пешшу ў горад (прыкладна, 10 км) і назад, у вёску Малінаўка Бараўлянскага с/с       Вучні, пакінуўшы школьны парог, арганізавалі збор сродкаў на мемарыяльную дошку ў гонар сваёй школы — явачнай кватэры партызанскага атрада «За Радзіму» падчас ваенных падзей. Партызанскай жа сувязной атрада была іх першая настаўніца  Румянцава Вера Мікалаеўна — маці паэтэсы Эльвіры Іванаўны, якая нарадзілася незадоўга да пачатку вайны.

 Мемарыяльная дошка нагадвае аб гістарычным мінулым у сённяшнія дні.

ПРЭС-СЛУЖБА МАА СПБ
ы