Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Антон АНІСОВІЧ. Сёстры Хатыні

Сёстры Хатыні! Ахвяры вайны!
Боль успамінаў, на сэрцы – рубец.
Не дачакаліся мірнай вясны
Скірмантава, а яшчэ Літавец,

Садкаўшчына, Любажанка, Пярхурава.
Іх нападкаў, як Хатынь, страшны лёс.
Твары людскія з дакорам, пахмурныя…
З болем… “За што?!” – Паглядаюць з нябёс.

Ваша віна – побач з вёскай лясы,
А ў тых лясах у вайну – партызаны…
Чую дзяцей і старых галасы,
Тыя, хто выпаўз з агню – растраляны.

Смутак вітае на іх папялішчах,
Прозвішчы на мармуровай сцяне.
Вецер жалобна спявае і свішча
Нам напамін аб вайне…