"Лета з добрай кнігай у лагеры "PROF-старт"

«Лета з добрай кнігай у лагеры «PROF-старт»

29 чэрвеня 2017  года  паэтэсы Валянціна Гіруць-Русакевіч і Марыя Шакун сустрэліся з вучнямі школ Валожынскага раёна, якія адпачываюць у лагеры  “PROF-старт”,  што працуе на базе Чэхаўшчынскай школы.

Сустрэча праходзіла ў рамках акцыі “Лета з добрай кнігай”. Зацікаўлена слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі , некаторыя з якіх упершыню бачылі  пісьменнікаў, цікавы расповяд  Марыі Антонаўны і Валянціны Францаўны, дапоўнены лірычнымі вершамі, вершамі  для дзяцей,  дружна разгадвалі  загадкі.  А ў школьнай бібліятэцы  засталіся кнігі паэтэс з іх аўтографамі.

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.