«Лета з добрай кнігай» у Валожыне

6 чэрвеня ў гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры адбылася сустрэча вучняў старэйшай групы аздараўленчай пляцоўкі, якая працуе на базе гімназіі № 1 г.Валожына, з кіраўніком названага аб’яднання, членам СПБ Валянцінай Гіруць-Русакевіч. Сустрэча ладзілася ў рамках акцыі “Лета з добрай кнігай”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з самымі цікавымі момантамі жыцця і творчасці Валянціны Францаўны, даведаліся, калі яна пачала пісаць вершы і што паспрыяла гэтаму; паслухалі творы з дзіцячых кніжках паэтэсы, а таксама вершы і загадкі, падрыхтаваныя для чарговага зборніка. Вялася размова аб тым, ці можна навучыцца пісаць вершы і як патрэбна развіваць свае творчыя здольнасці, аб тым, як важна ведаць і шанаваць сваю спадчыну, любіць свой край, сваю мову, ганарыцца тым куточкам зямлі, дзе ты нарадзіўся і жывеш.

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.