Леанід Крыванос
Крыванос Леанід Міхайлавіч нарадзіўся 16 студзеня 1961 года ў г. Клічаў Магілёўскай вобласці. Закончыў Бабруйскае мастацкае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча №15 (1980), Сімферопальскае вышэйшае ваенна-палітычнае будаўнічае вучылішча (1985), Акадэмію кіравання пры Прзідэнце Рэспублікі Беларусь (1999). З 1980 па 2003 год знаходзіўся на ваеннай службе, у тым ліку з 1985 года – на пасадах афіцэрскага саставу ў пагранічных войсках КДБ СССР і ў пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь. Воінскае званне – палкоўнік. Пасля звальнення ў запас працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення аднаго з структурных падраздзяленняў на Мінскім аўтамабільным заводзе, у Мінскім аблвыканкаме, рэдактарам аддзела ў газетах “Вместе!”, “Беларуская ніва”, саветнікам-кансультантам у Інфармацыйна-аналітычным цэнтры пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аглядальнікам часопіса “Беларуская думка”. Зараз – старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Паэт, празаік, публіцыст. Публікаваўся з літаратурнымі творамі ў перыядычным друку, у калектыўных зборніках. Аўтар аповесцей “Системный сбой”, “Закон всемерного тяготения”, “Случайное дело”, “Прощёное воскресенье”, “Акафист всем скорбящим”, зборніка навел “Судьбой повенчаны с границей”.
Лаўрэат розных літаратурных прэмій, у тым ліку Міжнароднага конкурсу на лепшы музычна-літаратурны твор, прысвечаны братэрству пагранічнікаў дзяржаў – удзельнікаў СНД (2002), прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі па выніках Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2008 года” за стварэнне цыклу песень “Мы служим с тобой на границе”, Мінскай абласной літаратурнай прэміі за кнігу “Прощёное воскресенье” (2015). Жыве ў г. Мінску.