Леанід Барткевіч
Барткевіч Леанід Леанідавіч (1949 – 2021)
Нарадзіўся ў Мінску. У дзяцінстве быў салістам у хоры хлапцоў Мінскага палаца піянераў. Пасля сканчэння музычнай школы па класе трубы – салістам харавога ансамбля «Юнацтва» пры Мінскай кансерваторыі. Адукацыю атрымаў у Мінскім архітэктурным тэхнікуме па спецыяльнасці «Праектаванне». Пад час навучання ў тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестру, у далейшым стаў вакалістам створанага ім вакальна-інструментальнага ансамбля «Залатыя яблыкі». Некаторы час працаваў архітэктарам у «Белдзіпрасельбудзе». З 1970 года ўвайшоў у склад вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна Леанід Барткевіч арганізаваў у Расіі музычны калектыў з назвай “ансамбль „Песняры“, зарэгістраваўшы аднаіменную гандлёвую марку.
Заслужаны артыст Беларусі (1979), лаўрэат I прэміі Усесаюзнага конкурсу савецкай песні (1973), а таксама лаўрэат міжнародных фестываляў і конкурсаў. Напісаў аўтабіяграфічную кнігу “Песняры” и Ольга” (2003).