Культурны абмен з Прыбайкаллем
24 кастрычніка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася анлайн-сустрэча з супрацоўнікамі Іркуцкай абласной дзяржаўнай універсальнай навуковай бібліятэцы імя І.І. Малчанава-Сібірскага.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі галоўнай бібліятэкі Мінскай вобласці і літаратары Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адбыўся абмен думкамі. З расійскага боку прагучалі прапановы аб напаўненні фондаў іх бібліятэкі кнігамі сучасных беларускіх пісьменнікаў, мясцовыя паэты чыталі свае творы, дзяліліся меркаваннямі аб сённяшнім стане літаратурнага працэсу, запрашалі да супрацоўніцтва.
З беларускага боку свае думкі выказалі кіраўнікі профільных аддзелаў бібліятэкі. Старшыня абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос і паэтэса, кіраўнік абласнога народнага калектыву аўтарскай песні і паэзіі “Жывіца” Ірына Карнаухава дэкламавалі вершы і разглядалі пытанні літаратурнай дзейнасці. Агульным падтэкстам размовы было 80-годдзе вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўдзел у ім прадстаўнікоў розных народаў былога СССР.
Прэс-служба МАА СПБ