Гаспадыня дзіцячай кнігі

Гаспадыня дзіцячай кнігі  

Магчыма, так хутка будуць называць дзіцячую пісьменніцу Кацярыну Хадасевіч-Лісавую. У Выдавецкім доме “Звязда” пабачылі свет дзве яе чарговыя кніжкі “Вухуцік і яго таямніца” і кніга-перакрутка “Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха”. Гэта фантастычныя гісторыі прыгод дзяцей з Зямлі і далёкай таямнічай планеты Вухуціхіі, а таксама прыгоды трох сябровак Вікі, Дашы і Аліны.

Кнігі выдадзены накладам 1100 асобнікаў кожная. Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час юныя кнігалюбы сустрэнуцца з галоўнымі героямі, якія жывуць на старонках гэтых кніг.

 

Прэс-служба МАА СПБ