Мастак-чарадзей

Мастак-чарадзей 

Пад такой назвай у выдавецтве “Народная асвета” накладам 800 асобнікаў выйшла кніга вершаў паэтэсы Святланы Быкавай. У ёй – вершы аб прыродзе: пра яе веснавы стан, хараство лета, пяшчотнасць восені і сцюдзёнасць зімы.

Паэтычныя фарбы вершаваных радкоў упрыгожвае акварэль вядомага беларускага мастака Віктара Данілава. Літаратурная паэтыка і ілюстрацыйны рад стварылі прыгожую па зместу і знешне кнігу.

Прэс-служба МАА СПБ