Экзамен вытрымалі дастойна
25-га сакавіка бягучага года народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” Валожынскага РЦК пацвердзіла найменне “народнае”, якое з гонарам носіць ужо 22 гады. У гэтым, вядома ж, заслуга ўсіх удзельнікаў літаратурнай суполкі і асабліва членаў СПБ Дзмітрыя Краскоўскага, Марыі Шакун, Яўгена Зялкоўскага, Зінаіды Гасціловіч, Валянціны Гіруць-Русакевіч, чые творы гучалі падчас мерапрыемства як у аўтарскім выкананні, так і ў выкананні вядучых і салістаў РЦК (песні). Годна ўліліся ў канцэртную праграму, а яна была прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю Вялікай Перамогі, і творы “рунеўцаў” Ганны Канановіч, Галіны Філяноўскай, Аляксандра Кулака, Людмілы Садоўскай. Нямала ўхвальна-падзячных слоў адрасавалі калектыву “Руні” прадстаўнікі камісіі з Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці на чале з дырэктарам гэтай установы Ірынай Рышардаўнай Пазняк.
Прэс-служба МАА ГА СПБ