Браніслаў Зубкоўскі

Зубкоўскі Браніслаў Аляксандравіч (1938 – 2015)

Нарадзіўся ў горадзе Мар’іна Горка Мінскай вобласці. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты «Сцяг працы», інспектарам рана, дырэктарам Светлаборскай, Блужскай і Зоркаўскай школы.

Пісаў нарысы, рэцэнзіі, аддаваў перавагу літаратурнаму краязнаўству. Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі “Дзіцячая і падлеткавая літаратура” (2007). У бібліяграфіі пісьменніка кнігі: “Героямі не нараджаюцца: дакументальная аповесць, для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту (1986, у сааўтарстве з Ярохіным А.П.), “Чаму Загібелька лепш Парыжа”: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту (1998), “Блонь”: краязнаўчы нарыс (2007, у сааўтарстве з Карлюкевічам А.М.), “Сцяжынкамі Якуба Коласа”: апавяданні, для сярэдняга школьнага ўзросту (2012).