Антон Анісовіч

Анісовіч Антон Браніслававіч нарадзіўся 22 лютага 1948 года ў в. Саковічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам, а потым дырэктарам Татаршчынскай школы. Удзельнік народнага літаратурнага клуба “Выток” пры Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Аўтар кніг “На ўзвышшы”, “Быць самім сабой”, “Дыялектыка жыцця; антосікі”, “Не пакідай мяне, натхненне”, “На скрыжаваннях”, “Беларусь – мая любоў”, “Зоркі над Дзяржыншчынай”. Вершы друкаваліся на старонках газет “Узвышша”, “Мінская праўда”, “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Вожык”, у калектыўны зборніках “Галасы роднай старонкі”, “Нас творчасць класікаў натхняе”, “Каб неба мірнае навек”, “Вехі” і іншых выданнях.