Аляксандр Барадач

Барадач Аляксандр Аляксандравіч (1946 – 2023)

Нарадзіўся ў вёсцы Майскае Крупскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы свой працоўны шлях пачаў слесарам-аўтарамонтнікам. У 1971 годзе завочна скончыў Харкаўскі юрыдычны інстытут. Працаваў следчым пракуратуры Лагойскага, Уздзенскага, Слуцкага раёнаў, суддзёй Слуцкага народнага суда, старшынёй Слуцкага народнага суда, старшынёй народнага суда Смалявічскага раёна і горада Жодзіна, галоўным спецыялістам Службы кантролю пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дырэктарам Дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці насельніцтва.

Паэт, аўтар кніг “Стихотворения” (2001), “Меланхолия” (2002), “Ностальгия” (2003), “Decorum” (2007), “Прозрение” (2009), “Лекарство от страха” (2020).