АДБЫЎСЯ СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРЧЫ СХОД ПІСЬМЕННІКАЎ МІНШЧЫНЫ
28 красавіка 2022 года адбыўся справаздачна-выбарчы сход
Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Асноўная тэма размовы на ім была скіравана на пошукі таленавітай моладзі. Што ў гэтым напрамку могуць зрабіць літаратурныя аб’яднанні вобласці: літаб’яднанне “Выток” пры Дзяржынскай раённай бібліятэцы; “Нёманец”, пад кіраўніцтвам Віктара Сабалеўскага на Уздзеншчыне; Валожынскае аб’яднанне “Рунь”, якое ўзначальвае Наталля Жылевіч; народны клуб “Жывіца” пры Мінскім абласным Цэнтры народнай творчасці, якім кіруе Ірына Карнаухава; дзіцячае літаратурнае аб’яднанне “Октава” пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна, кіраўніком якога з’яўляецца Марына Лайкова? Магчымасці для знаёмства з таленавітай моладдзю стварае і творчая пляцоўка «Сябрына» пры Мінскім абласным аддзяленні СПБ, што запрасіла да сябе ў мінулым годзе.
Старшынёй Мінскага абласнога аддзялення СПБ абраны празаік Леанід КРЫВАНОС. Яго намеснікам стала паэтэса, празаік, дзіцячы пісьменнік Ірына КАРНАУХАВА. У састаў кіруючага органа аддзялення – Савета – увайшло 15 літаратараў Мінскай вобласці. ВІНШУЕМ!
На фота:
- Рабочы момант сходу. Злева направа: Л.Крыванос, А.Стэльмах, В.Топдэмір, І.Карнаухава, Л.Коршун, З.Прыгодзіч;
- Кветкі новаму старшыні Крываносу Леаніду Міхайлавічу ўручае першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Топдэмір Вольга Уладзіміраўна;
- Пісьменнікі Міншчыны А.Хазянін, К.Цыбульскі, У.Цанунін, У Рунцэвіч уважліва слухаюць выступленні калег.
Фота Яўгена Пясецкага.