Васільковыя досвіткі Уладзіміра Цануніна
Год гістарычнай памяці, гэта не толькі ўспаміны пра жахі мінулай вайны, але і лёсы нашых папярэднікаў. Якім бы цяжкім ні быў час, аснову жыцця ўяўляла такое пачуццё як любоў – да радзімы, да родных, да каханых… Аднаму з найлепшых чалавечых пачуццяў і прысвечаны дзве новыя кнігі аўтара: “Вогненнае каханне” і “Васильковые рассветы”.
“Вогненнае каханне” – даніна памяці і прысвячэння бацькам, якія праз жорсткія гады Вялікай Айчыннай пранеслі трапяткія пачуцці адно да другога:
“…Бежанцы… Ужо на другі дзень вайны ў небе над Магілёвам зараўлі нямецкія самалёты, з якіх пасыпаліся бомбы <…> Разам са сваімі сяброўкамі Насця павалілася недалёка ад дарогі проста на мох пад прыдарожнымі хвоямі і забылася ў трывожным сне. Ёй прыснілася, як у 1939 годзе ў Магілёў прыязджала група студэнтаў Віцебскага мастацкага вучылішча, каб пазнаёміцца з жыццём педагагічнага інстытута… Калі іх пазнаёмілі, ён назваўся Яўхімам…”
У творчасці паэта Цануніна гэта першая проба ў прозе. А “Васильковые рассветы” – яго традыцыйная лірычная паэтыка пра каханне, напісаная яшчэ ў маладыя гады.
Мне девчонка призналась в любви.
Я не знал, что ответить на это.
Прошептала: “Меня позови.
За тобой побегу на край света”,
Я признаньем был так удивлён,
Что не мог даже вымолвить слова.
Было это похоже на сон
Среди шумного бала ночного.
Прэс-служба МАА СПБ