Васільковыя досвіткі Уладзіміра Цануніна

 

Год гістарычнай памяці, гэта не толькі ўспаміны пра жахі мінулай вайны, але і лёсы нашых папярэднікаў. Якім бы цяжкім ні быў час, аснову жыцця ўяўляла такое пачуццё як любоў — да радзімы, да родных, да каханых… Аднаму з найлепшых чалавечых пачуццяў і прысвечаны дзве новыя кнігі аўтара: “Вогненнае каханне” і “Васильковые рассветы”.

“Вогненнае каханне” — даніна памяці і прысвячэння бацькам, якія праз жорсткія гады Вялікай Айчыннай пранеслі трапяткія пачуцці адно да другога:

“…Бежанцы… Ужо на другі дзень вайны ў небе над Магілёвам зараўлі нямецкія самалёты, з якіх пасыпаліся бомбы <…> Разам са сваімі сяброўкамі Насця павалілася недалёка ад дарогі проста на мох пад прыдарожнымі хвоямі і забылася ў трывожным сне. Ёй прыснілася, як у 1939 годзе ў Магілёў прыязджала група студэнтаў Віцебскага мастацкага вучылішча, каб пазнаёміцца з жыццём педагагічнага інстытута… Калі іх пазнаёмілі, ён назваўся Яўхімам…”

У творчасці паэта Цануніна гэта першая проба ў прозе. А “Васильковые рассветы” — яго традыцыйная лірычная паэтыка пра каханне, напісаная яшчэ ў  маладыя гады.

 

Мне девчонка призналась в любви.

Я не знал, что ответить на это.

Прошептала: “Меня позови.

За тобой побегу на край света”,

 

Я признаньем был так удивлён,

Что не мог даже вымолвить слова.

Было это похоже на сон

Среди шумного бала ночного.

 

Прэс-служба МАА СПБ