Слова Купалы да творчасці кліча
Слова Купалы да творчасці кліча
Пад такой назвай 28 мая ў Лагойскім раёне адбыўся заключны этап абласнога конкурсу маладых паэтаў Міншчыны, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.
Мерапрыемства зладзіла абласная бібліятэка імя Пушкіна ў супрацоўніцтве з галоўным упраўленнем культуры Мінаблвыканкама, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Лагойскім райвыканкамам. Журы ўзначаліў старшыня СПБ Алесь Карлюкевіч. У склад журы ўвайшлі старшыня Мінскай гарадской пісьменніцкай арганізацыі Міхась Пазнякоў, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп, старшыня абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос і кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Карнаухава.
На форум прыехалі пераможцы, а таксама аўтары лепшых паэтычных конкурсных твораў.
Удзельнікі наведалі філіал літаратурнага музея імя Янкі Купалы “Акопы” у Лагойскім раёне, дзе ўсклалі кветкі да помніка класіка беларускай літаратуры, з цікавасцю агледзелі экспазіцыю музея, якая расказвае пра акопскі перыяд жыцця Купалы. Потым у райцэнтры адбыўся паэтычны форум. Віктар Шніп, Леанід Крыванос і Ірына Карнаухава правялі творчы семінар для маладых паэтаў. Затым усе прынялі ўдзел у свяце паэзіі “Не загаснуць зоркі ў небе…”, прысвечаным юбілею з дня нараджэння Я. Купалы. Падчас мерапрыемства ў раённым Доме культуры адбыўся святочны канцэрт, малыдыя літаратары чыталі са сцэны свае вершы.
Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджаннем пераможцаў конкурсу.
Фота 1: Удзельнікі форуму маладых паэтаў Мінскай вобласці пад час наведвання філіала Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы “Акопы” у Лагойскім раёне
Фота 2,3: Пад час агляду экспазіцыі філіала Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы “Акопы”
”
Спасылка на сайт Дзяржынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы:
”
Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення СПБ

















