Літаратурны марафон “СВЯТЛО ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ”. Святлана БЫКАВА

Святлана БЫКАВА

Вар’яцтва
Чалавецтва нібы вар’яцее:
Ваяўнічыя носіць ідэі,
Вырабляе знішчальную зброю –
Час і сілу марнуе на тое,
Каб адзін аднаго забіваць
І матулю-Зямлю катаваць.
Рэкі слёз зноў плывуць па планеце,
У крыві захлынаюцца дзеці…

І чаго, чалавек, табе мала?
Можа, сонца і зорак не стала?
Адабраў, можа, кат, люты вораг
Сінь нябёс і святло любых зорак?
Ёсць усё для жыцця і надзеі,
Толькі ладзяць вайну «дабрадзеі»:
Справы злыя фарбуючы мелам,
Робяць чорнае значным і белым.
Але ж праўда жыве на планеце,
Яе ведаюць (сорам нам!) дзеці:

На Зямлі каб вайны больш не стала,
Трэба зброю пусціць на аралы.
Каб святлей і цяплей было ў доме –
Жыць патрэбна разумна, свядома!

Продкам
Лячу я думкамі туды,
Дзе пражывалі век дзяды,
Дзе голас іх дасюль не сціх.
Дзе засталіся сцежкі іх,
Якія лёс звязаў у шлях,
Што прадаўжаецца ў вяках.
Я быццам бачу побач іх –
Прыгожых, дужых, маладых!
Яны спрадвеку працавалі,
Абрады ладзілі, кахалі,
Расцілі дзетак без бяды.
А, калі гром грымеў, тады
Рашуча браліся за зброю
Ды распраўляліся з бядою.
Вялікі шлях не абарваўся –
Нашчадкам спадчынай застаўся
Іх дух жывы, непераможны.
І сёння ім удзячны кожны
За сонца, што над намі свеціць,
Што падрастаюць нашы дзеці,
За гэты свет, такі яскравы,
Жыцця бурлівыя праявы,
За неба сінь над Белай Руссю…
За гэта продкам пакланюся!

Гидра

Судьбы людские… Их миллионы:

Братья и сёстры, матери, жёны.

В мире жестоком счастье так зыбко:

Стёрла война с лиц любимых улыбки.

 

В центре Европы идея нацизма

Вызрела в мощную гидру фашизма,

И поползла, под себя подминая

Страны, народы, как войско Мамая.

 

Брызгая ядом, не знали пощады

Мерзкие твари – бездушные гады,

След на Земле оставляли кровавый:

Жгли, убивали… Спаси, Боже правый!

 

Только парит в небе Птица Свободы –

Как оберёг над славянским народом:

В час испытаний, страданий и боли

Взмахом крыла Дух бессмертный и Волю

Будит, и в час героической сечи

Гибнет бездушная, чёрная нечисть…

 

Что предначертано, то и свершилось:

Гидра голов кровожадных лишилась.

Сказано: тот, кто с мечом к нам придёт,

Тот от меча своего и умрёт!