Сустрэча з маленькімі чытачамі
Гасцямі “Паэтычнай пятніцы”, якая ладзілася ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы для наведвальнікаў аздаралеўленчых пляцовак, што працавалі пры школах г.Валожына падчас вясновых канікулаў, былі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага цэнтра культуры, члены СПБ Валянціна Гіруць-Русакевіч, Марыя Шакун і Галіна Радына-Марцінкевіч.
А праходзіла гэтае мерапрыемства ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі і было прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аб гэтым гаварыла ва ўступным слове вучням пачатковых класаў гімназіі № 1 і СШ №1 г.Валожына загадчыца дзіцячай бібліятэкі Алена Трасцянка.
У выкананні ўдзельнікаў клуба “Кругагляд” гэтай установы культуры так прыгожа гучалі творы песняроў аб вясне.
Зацікаўлена слухалі хлопчыкі і дзяўчаткі і вершы паэтэс-зямлячак, прысвечаныя слаўным юбілярам, роднаму краю, паэзіі.