8 ЛІПЕНЯ Ў КУПАЛАЎСКІМ ЗАПАВЕДНІКУ «ВЯЗЫНКА» АДБУДЗЕЦЦА СВЯТА «З АДНОЮ ДУМКАЮ АБ ШЧАСЦІ БЕЛАРУСІ…»
Share the post "8 ЛІПЕНЯ Ў КУПАЛАЎСКІМ ЗАПАВЕДНІКУ «ВЯЗЫНКА» АДБУДЗЕЦЦА СВЯТА «З АДНОЮ ДУМКАЮ АБ ШЧАСЦІ БЕЛАРУСІ…»"
Свята ладзіцца сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Мінскім аблвыканкамам, Маладзечанскім райвыканкамам. Вязынка – адзін з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны.Менавіта тут знаходзіцца выток магутнай плыні Купалавай паэзіі. Яе мастацкі свет стаў неад’емнай часткай духоўнага скарбу беларускага народа. Тут пачатак шляху творцы, які стаў сівалам беларусаў як нацыі, з чыімі ідэаламі звяраюць сваё жыццё ўсё новыя і новыя пакаленні.
Вершы, прысвечаныя Песняру, на яго радзіме прачытаюць паэты Анатоль Крэйдзіч, Віктар Шніп, Міхась Башлакоў, Уладзімір Скарынкін, Уладзімір Мазго, Мікалай Шабовіч, Юлія Алейчанка, Святлана Быкава, Віктар Кажура, Уладзімір Цанунін, Валянціна Гіруць-Русакевіч, Бажэна Ганушкіна.
Музычныя творы, натхнёныя мілагучнымі Купалавыми радкамі, выканаюць Беларускі Дзяржаўны ансамбль «ПЕСНЯРЫ», салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Марына Васілеўская, заслужаны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “НЕРУШ”, вакальны ансамбль “Заранак” Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, мастацкія калектывы Маладзечанскага раёна.
Вядучыя свята – Валянціна Гарцуева, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, і Андрэй Новік, акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Свята ў Вязынцы стане выдатным сямейным адпачынкам. Памяткі аб ім прапануюць гасцям кірмаш рамёстваў і кніжны кірмаш. А шматлікія ўпрыгожаныя кветкамі фотапляцоўкі дадуць магчымасць зафіксаваць гэты дзень у сямейным фотаальбоме.