У скарбонку ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы

Напярэдадні ХХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пабачыла свет кніга маладога паэта і празаіка з Барысава Максіма Хацкевіча “Музыка хваляў і ветру”.

У творах, змешчаных у гэтым зборніку, аўтар на высокай філасофскай ноце раскрывае і паказвае свае адносіны да навакольнага свету, падзей. Нататкі і лісты – своеасаблівая душэўная споведзь, перажыванні за актуальныя з’явы нашага жыцця. Чытач абавязкова ўбачыць у ёй штосьці блізкае свайму светапогляду.

Гэта другая кніга з серыі “Бібліятэчка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі”, якая заснавана пісьменніцкай арганізацыяй напрыканцы мінулага года.

Прэс-служба МАА СПБ