Навіны з кніжнай выстаўкі: аўтограф-сесіі на пляцоўцы Мінскай вобласці
Share the post "Навіны з кніжнай выстаўкі: аўтограф-сесіі на пляцоўцы Мінскай вобласці"
Насычанай творчымі сустрэчамі быў першы дзень працы пляцоўкі Мінскай вобласці на ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.
Свае аўтограф-сесіі правялі дзіцячыя пісьменніцы з Мінскага раёна Кацярына Хадасевіч-Лісавая і Ірына Карнаухава, маладая паэтэса Паліна Дваранская. Празаік і публіцыст з Беразіно Аляксандр Бычкоўскі прэзентаваў новую кнігу вершаў свайго земляка – празаіка і паэта Уладзіміра Несцяровіча “Святло вачэй”.

Прэс-служба МАА СПБ



















