Навіны з кніжнай выстаўкі: дзень другі на стэндзе пісьменнікаў Міншчыны

Насычанасць праграмы ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашу адбіваецца і на працы стэнда Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, які размешчаны на пляцоўцы Мінскай вобласці.

На працягу дня кнігамі літаратараў актыўна цікавіліся шматлікія наведвальнікі пляцоўкі. Ганаровымі гасцямі сталі члены дэлегацыі бібліятэкараў з Гродненскай вобласці, якіх ветліва сустракала дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая.

 

 

 

 

 

 

Праявіў зацікаўленасць да творчых набыткаў калег і вядомы паэт-песеннік са сталічнага аддзялення, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры Іван Юркін. Правялі свае аўтограф-сесіі для наведвальнікаў дзіцячая пісьменніца Зінаіда Багамолава з Жодзіна і паэтэса Наталля Жызнеўская з Валожынскага раёна.

Прэс-служба МАА СПБ