Голас Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі чутны ў грамадскай супольнасці рэгіёна

11 верасня старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос прыняў удзел у пасяджэнні абласнога каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый.

Разглядаліся пытанні аб зробленай рабоце за 9 месяцаў бягучага года і планаванні работы на наступны год, аб ролі грамадскіх аб’яднанняў у прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі ў вобласць па выніках першай паловы 2022 года.

Старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі выступіў са справаздачай аб зробленай літаратарамі сталічнага рэгіёна рабоце за адказны перыяд, выказаў прапановы па плённаму супрацоўніцтву з грамадскімі арганізацыямі ў наступным годзе. Прысутныя з зацікаўленасцю слухалі выступленне.

 

Прэс-служба МАА СПБ