Віншуем з узнагародай паэтэсу Ірыну Карнаухаву!

Віншуем з узнагародай паэтэсу Ірыну Карнаухаву!

Паэтэса, дзіцячая пісьменніца Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Карнаухава ўзнагароджана ганаровым медалём Беларускага фонда міру.

             

         Высокую ўзнагароду яна атрымала за шматгадовае плённае супрацоўніцтва з гэтай грамадскай установай. Зусім нядаўна пісьменніца прыняла актыўны ўдзел у творчым праекце Беларускага фонда міру “Шчасце жыць у мірнай краіне”. У гэтым годзе ў  яго рамках пры падтрымцы Беларускай праваслаўнай царквы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “БФМ” правёў рэспубліканскі літаратурны дзіцячы конкурс “Мір у душы – мір у краіне”. У складзе журы працавала і І. Карнаухава. Віншуем яе з узнагародай!

Прэс-служба МАА СПБ