Аляксею Шаўцову – 75!

Пісьменнікі Міншчыны сардэчна віншуюць члена Савета Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксея Шаўцова з 75-гадовым юбілеем!

Аляксей Мікалаевіч – палкоўнік у адстаўцы, мастак, а яшчэ ён шмат гадоў плённа займаецца літаратурнай справай, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вобласці і абласной пісьменніцкай арганізацыі. З-пад яго пяра выйшлі такія кнігі прозы і публіцыстыкі, як “Страх”, “Романс о корсаре”, “О воинах и ратном деле”, а таксама кнігі для дзяцей “Удивительные приключения котят”, “Девочка и дельфин” і іншыя.

Жадаем нашаму юбіляру моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў ва ўсіх справах і творчага натхнення.

 

Старшыня

Мінскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

Л. М. Крыванос