“ЗАГАДКАВЫ СВЕТ” Галіны Нічыпаровіч. Прэзентацыя ў кнігарні “ДРУЖБА” ААТ “БЕЛКНІГА”
Share the post "“ЗАГАДКАВЫ СВЕТ” Галіны Нічыпаровіч. Прэзентацыя ў кнігарні “ДРУЖБА” ААТ “БЕЛКНІГА”"
туліцца бліжэй да плоту?
Сам калючы ўвесь, без ножак…
Дзеці – хорам: “Гэта вожык!” –
Амаль беспамылкова і гучным хорам разгадвалі загадкі з кнігі “Загадкавы свет” Галіны Нічыпаровіч вучні 1-4 класаў сярэдняй школы №48 г.Мінска падчас сустрэчы з пісьменніцай у кнігарні “Дружба” ААТ “Белкніга”.
Менш за месяц таму ў выдавецтве “Народная асвета” пабачыла свет кніга Галіны Нічыпаровіч “Загадкавы свет”, якая арыентавана найперш для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Як пазначае аўтарка з Уздзеншчыны, выданне атрымалася хоць і невялікім, але даволі прэзентабельным: ярка аздобленае мастацкімі працамі В.М.Карповіч, яно змяшчае ў сабе мноства цікавых аўтарскіх загадак пра расліны, жывёл і ўвогуле, пра тыя рэчы, што атачаюць чалавека. Тое, што дзіцячая кніга ўжо сёння знайшла сваю аўдыторыю, паказала і сама сустрэча ў кнігарні: вучні актыўна разгадвалі загадкі, распавядалі пра свае ўласныя выпадкі з маленькага дзіцячага жыцця, пісьменніца чытала вершы, адказвала на пытанні. Адным словам, сустрэча была па-сапраўднаму цёплай і сяброўскай.
Па словах намесніка дырэктара па маркетынгу і вытворчасці выдавецтва “Народная асвета” Юліі Дашкевіч, практыка такіх сустрэч праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пicьменнікі – дзецям”, арганізаванай Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь з падтрымкай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, з мэтай папулярызацыі літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Беларусі. Раз на тыдзень з гэтымі ж мэтамі праводзяцца падобныя сустрэчы і прэзентацыі ў кнігарні “Дружба” ААТ “Белкніга”, двойчы на тыдзень выдаўцы разам з пісьменнікамі Беларусі выязджаюць у рэгіёны краіны.
Марыя КОБЕЦ, намеснік старшыні
Мінскага абласнога аддзялення
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”


















