З добрай кнігай падчас летняга адпачынку
14 чэрвеня ў Дзяржынскай СШ №2 адбылася сустрэча паэтэсы Людмілы Круглік з вучнямі 1-4 класаў. Дзеці разам з пісьменніцай і героямі яе твораў падарожнічалі па сцяжынках казачнай краіны. Пабывалі ў краіне загадак, потым рашалі цікавыя задачкі, выпраўлялі небыліцы. Гулялі ў цікавую ігру “Заапарк”. Час праляцеў непрыкметна. Адзін з герояў – добры гном – пачаставаў дзяцей цукеркамі. Было цікава і весела.
Прэс-служба МАА СПБ