Мінскае абласное аддзяленне на XXVIII Міжнароднай кніжнай выставе

Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прапануе фота-справаздачу з XXVIII Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая праходзіла ў Мінску з 18 па 21 лютага 2021 года.
У першы дзень выставы пісьменнікі аддзялення сталі сведкамі ўрачыстага адкрыцця выставы, прынялі ўдзел у Міжнародным круглым стале “Книга и слово. Взгляд в будущее”, які праходзіў у фармаце анлайн, удзельнічалі ў адкрыцці дабрачыннай акцыі “Кніга для сябра”, дзе змаглі падарыць кнігі выхаванцам спецыяльнай агульна-адукацыйнай школы N 18 горада Мінска.
На фота:May be an image of 3 чалавекі, people standing і у памяшканні дзіцячы харэаграфічны гурт распачынае дабрачынную акцыю “Кніга для сябра” для вучняў спецыялізаванай школы N 18 горада Мінска; свае кнгі на акцыі падпісвае Святлана Быкава; Таццяна Каленік уручае кнігу “Бабуліны шпулькі”.
 (20.02.2021) пачаўся  для пісьменнікаў Міншчыны ў салоне “Паэтычнага 
 угі дзень выставы (19.02.2021) 
ДMay be an image of 3 чалавекі і people standingругі дзень выставы (19.02.2021) пачаўся для пісьменнікаў Міншчыны з удзелу ў Міжнародным сімпозіўме “Пісьменнік і час”. Трэба сказаць, што ў гэтым годзе ў мерапрыемствах выставы прынялі ўдзел 20 краін свету. З трыбуны сімпозіўма і з экрана “анлайн” прагучалі прамовы прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, ЗША, Украіны, Кыргызстана,
Узбекістана, Азербайджана і іншых краін.
У гэты ж дзень на творчай пляцоўцы “Нацыянальны стэнд” адбылася прэзентацыя новых кніжных выданняў пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення:
Зборніка вершаў Святланы Быкавай «Мельница жизни»;
Кнігі эсэ і аповедаў Таццяны Каленік “Бабуліны шпулькі”;
Кнігі вершаў і нарысаў Віктара Сабалеўскага “Падстрэленае дзяцінства”.
May be an image of 2 чалавекі, people standing і у памяшканніMay be an image of 1 асоба і standingMay be an image of 1 асоба, standing і у памяшканніMay be an image of 5 чалавек, people standing і у памяшканні   
Трэці дзень выставы (20.02.2021) пачаўся  для пісьменнікаў Міншчыны ў салоне “Паэтычнага
Трэці дзень выставы (20.02.2021) пачаўся  для пісьменнікаў Міншчыны ў салоне “Паэтычнага аўтобуса”. Пасажыры літаратурнага рэйса слухалі творы сучасных паэтаў ў аўтарскім выкананні, а таксама творы беларускіх і замежных класікаў у выкананні прыхільнікаў паэзіі і юных талентаў сярэдней школы № 46 г.Мінска: Арсенія Гарэўскага, Нікіты Шаўлюкевіча, Анастасіі Уладзімірскай, Анастасіі Курдун, Аляксандра Смалянец, Ганны Юхновіч, Лізаветы Свечнікавай, Сафіі Палхоўскай, Любы Матусевіч.
No description available. No description available.No description available.No description available.No description available.No description available.No description available.No description available.
Працяг святочнага дня адбыўся на пляцоўцы “Нацыянальны стэнд”, дзе прайшла прэзентацыя калектыўнага зборніка пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення ГА”Саюз пісьменнікаў Беларусі” пад назвай “АБЯРЭГ”. Зборнік складзены з вершаў, тэкстаў песень і празаічных твораў, дасланых пісьменнікамі Міншчыны на літаратурна-песенны конкурс “Светач Духоўнасці”, які прайшоў у 2020 годзе.
No description available.
Свае творы  прадставілі: Святлана Быкава, Таццяна Цвірка, Галіна Нупрэйчык, Славамір Даргель, Уладзімір Рунцэвіч, Таццяна Дашкевіч. Творы укладальніка зборніка Марыі Кобец  дэкламавала дызайнер і мастак вокладкі Таццяна Каленік. Таленавіты юнак Аляксей Мамонаў з Валожына прачытаў вершы Марыі Шакун.
Творы Валянціны Гіруць-Русакевіч прадставіла Марыя Мучынская – удзельніца Народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК, кіраўніком якога паэтэса з’яўлялася пры жыцці.
Прагучалі вершы і з-за акіяна – з ЗША – свае творы “анлайн” чытала сааўтар зборніка Галіна Мароз.
Не абыйшлося без прыемнага сюрпрыза: прыхільніца паэзіі Таццяна Плашчынская дэкламавала верш упадабанай ёй паэтэсы з Клецка Таццяны Цвірка.
No description available. No description available. No description available. No description available. No description available. No description available.
No description available.   No description available.   No description available.    No description available.    No description available.    No description available.
No description available.
…І ўжо ўвечары пазітыўным фота на памяць з пасажырамі “Паэтычнага аўтобуса”, якім вельмі не хацелася развітвацца з удзельнікамі незвычайнага рэйса, скончылася літаратурная вандроўка. А калі шчыра, то і нам было крышачку сумна пакідаць паэтычны “лайнер”, развітвацца са Святам.

Інфармацыя прэс-службы МАА ГА СПБ