Вянок сяброўства
Дваццатага верасня гэтага года ў вёсцы Баравікі Дзяржынскага раёна адбылося беларуска-малдоўскае свята “Вянок сяброўства”, на якім прысутнічалі паслы дзвюх краін: Малдовы і Румыніі, госцем свята быў намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Вожык” Каршакевіч А. П.
Актыўнымі ўдзельнікамі свята былі і мы: члены СПБ Круглік Л.В. і Рэўтовіч Р. І., а таксама паэт-аматар Анісовіч А.Б.
На працягу свята гучалі малдоўскія і беларускія песні, выконваліся танцы абедзвюх краін. Мы чыталі вершы пра радзіму, Рэгіна Рэўтовіч і Антон Анісовіч павясялілі прысутных сваімі байкамі, я выканала песню “Зямля мая” музыка і словы мае.
Свята прайшло весяла і з’явілася сапраўдным вянком сяброўства.
Паболей бы такіх свят у цяперашні час! Вялікі дзякуй яго арганізатару Семянюку В. М.
Людміла Круглік