Віншуем з юбілеем Кацярыну Хадасевіч-Лісавую!
Празаік Кацярына Хадасевіч-Лісавая адзначае свой 45-гадовы юбілей!
Кацярына Станіславаўна – вядомая ў краіне дзіцячая пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Яна аўтар шматлікіх казачных і фантазійных твораў для дзяцей малодшага ўзросту.
Калегі па пяру шчыра віншуюць юбіляршу са святам. Жадаем ёй творчага натхнення, цікавых ідэй для новых кніжак і добрага веснавога настрою!
Няхай здароўе будзе моцным, бадзёрасць духу заўжды супадае з бадзёрасцю цела, з блізкімі і роднымі заўсёды будзе поўнае ўзаемаразуменне.
Старшыня Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.М. Крыванос