Віншуем пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”
Share the post "Віншуем пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”"
24 мая 2018 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся фінал абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”.
Пераможцы раённых этапаў сабраліся разам, каб паказаць свой артыстызм, глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс твора, павагу да класічнай беларускай літаратуры.
У склад журы конкурса ўвайшлі: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава; члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя паэты і пісьменнікі Бажэна Ганушкіна, Сяргей Клімковіч і Яўген Пясецкі; загадчык аддзела літаратурнага рэдагавання выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Міраслава Шавыркіна; тэлерадыёвядучы, старшы выкладчык Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алег Лепешанкоў; пераможца другога Міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” Віктар Шыман; супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Прызы для пераможцаў конкурсу падрыхтавалі выдавецтвы “Адукацыя і выхаванне” і “Аверсэв”, Музей дзяцінства (г. Мінск).
Мерапрымства пачалося з выступлення рэктара Мінскага абласнога інстытута Святланы Сітнікавай, якая адзначыла важнасць развіцця дзяцей і падлеткаў праз павышэнне ў іх цікавасці да беларускай літаратуры. Старшыня журы Святлана Быкава выступіла са сваім вершам i пажадала юным чытальнікам Міншчыны поспехаў.
Багата і разнастайна былі прадстаўлены творы, якія чыталі юныя выканаўцы: вершы народных паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пятруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Ніла Гілевіча; проза Васіля Быкава, Кузьмы Чорнага і інш. Асабліва многа твораў, абраных для выступленняў, было прысвечана малой радзіме (“Случчына” Васіля Віткі, “Раён Старадарожскі” Кастуся Цвіркі, “Бярозы Айчыны” Раісы Баравіковай і інш.). Пры падвядзенні вынікаў конкурсу членамі журы была адзначана высокая падрыхтоўка ўдзельнікаў.
98 удзельнікаў спрачаліся за права прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу. Пераможцамі сталі:
у 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы):
Тарарай Паліна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”, – дыплом 1-й ступені (Янка Купала, “Сын і маці”);
Корж Дыяна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Салігорска”, – дыплом 2-й ступені (Хведар Гурыновіч, “Маленькая даярка”);
Мілеўская Аліна, навучэнка ДУА “Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Валожынскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Якуб Колас,“Савось-распуснік”);
Лукша Ганна, навучэнка ДУА “Вілейская гімназія № 2”, – дыплом 3-й ступені (Уладзімір Дубоўка,“ Як унук дзеду дапамог”);
Цэхановіч Багдан, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка” Пухавіцкага раёна, – дыплом 3-й ступені (Якуб Колас, “На рэчцы зімою”);
у 2-й узроставай катэгорыі (5-6 класы):
Дзільман Вікторыя, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка” Пухавіцкага раёна, – дыплом 1-й ступені (Якуб Колас, “Мой дом”);
Ветлова Ангеліна, навучэнка ДУА “Маркаўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”, – дыплом 2-й ступені (Уладзімір Ліпскі, урывак з аповесці-споведзі “Мая Беларусь”);
Тумар Данііл, навучэнец ДУА “Смалявіцкая раённая гімназія”, – дыплом 2-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “Беларуская песня”);
Меранкова Мілана, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава”, – дыплом 3-й ступені (Вячаслаў Адамчык, “Пах летніх траў”);
Копцік Анастасія, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Салігорска”, – дыплом 3-й ступені (Пятрусь Броўка, “Калі ласка”);
у 3-й узроставай катэгорыі (7-8 класы):
Дзямітка Канстанцін, навучэнец ДУА “Забалоцкая сярэдняя школа” Смалявіцкага раёна, – дыплом 1-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “Беларуская песня”);
Прыгава Аліна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Крупкі”, – дыплом 2-й ступені (Аркадзь Куляшоў, “Балада аб чатырох заложніках”);
Пстыга Аляксандр, навучэнец ДУА “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Клецкага раёна”, – дыплом 2-й ступені (Кастусь Кірыенка, “Жураўліныя дзянёчкі”);
Чалевіч Ірына, навучэнка ДУА “Гольчыцкая сярэдняя школа” Слуцкага раёна, – дыплом 3-й ступені (Алена Масла, “Месяцовая дарожка”);
Шарафановіч Надзея, навучэнка ДУА “Чурлёнскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Вілейскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Ніл Гілевіч, урывак з рамана ў вершах “Родныя дзеці”);
у 4-й узроставай катэгорыі (9-10 класы):
Волкава Мілана, навучэнка ДУА “Уздзенская раённая гімназія”, – дыплом 1-й ступені (Алесь Бачыла, “Ластаўкі ў небе”);
Карпаў Кірыл, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно”, – дыплом 2-й ступені (Артур Вольскі, “Мой скарб”);
Пашкоўскі Ілья, навучэнец ДУА “Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Валожынскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, урывак з рамана ў вершах “Родныя дзеці”);
Назарава Юлія, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. п. Смілавічы” Чэрвеньскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Анатоль Вярцінскі, “Балада пра спаленую вёску і жывога пеўня”);
Харысава Аліна, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Слуцка”, – дыплом 3-й ступені (Таіса Трафімава, “Паспелі вішні”).
Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю!
Жадаем творчага натхнення і поспехаў на рэспубліканскім этапе, які пройдзе ў г. Іванава Брэсцкай вобласці!