ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!
На мінулым тыдні завяршыўся літаратурны конкурс, які раз у два гады праводзіцца Мінскім аблвыканкамам. Сёлета на конкурс былі пададзены і разгледжаны літаратурныя творы 16-ці пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” за 2017-2018 гады. Аўтарытэтнае журы, у склад якога ўваходзілі супрацоўнікі аблвыканкама, кіраўнікі творчых абласных устаноў, вядомыя журналісты і пісьменнікі з прадстаўленых на конкурс 24-х кніг вызначылі ў 3-х намінацыях самыя годныя творы.
Званне лаўрэата літаратурнага конкурса і прэмію імя Максіма Багдановіча ў намінацыі “Паэзія” атрымалі:
Марыя Кобец за зборнік вершаў “У белым ветразі завей” (2018);
Уладзімір Цанунін за зборнік вершаў “Страчанае рэха” (2018).
Званне лаўрэата літаратурнага конкурса і прэмію Кандрата Крапівы ў намінацыі “Проза” атрымалі:
Наталля Голубева за кнігу “Кирилл Мазуров. О чём молчало время» (2018);
Аляксей Шаўцоў за кнігу “Тень жёлтого дьявола” (2018).
У намінацыі “Дзіцячая літаратура” журы вылучыла для ўзнагароды таксама дзвух аўтараў:
Сяргея Клімковіча за серыю кніг для падлеткаў “Загадка чёрных часовщиков” і кнігу «Сокровища первопечатника» (2017);
Таццяну Дашкевіч за кнігу “Приключения семейного кота Гусарика».
Узнагарожданне пераможцаў адбылося 26 кастрычніка ў Пухавіцкім Палацы культуры падчас правядзення XVI Фестываля народнай песеннай творчасці Мінскай вобласці.
Прэс-служба МАА ГА СПБ