Віншуем Наталлю Жызнеўскую з юбілеем!
Пісьменнікі Міншчыны віншуюць паэтэсу з Валожыншчыны Наталлю Жызнеўскую з 55-гадовым юбілеем!
Зборнікі яе лірычных вершаў цікавы для чытачоў розных узростаў, яны пранікнуты багатай палітрай пачуццяў: патрыятызму, кахання, сяброўства, дабрыні, роздуму… Менавіта гэтыя пачуцці і дапамагаюць асэнсоўваць асабістае прызначэнне ў жыцці.
Жадаем Наталлі Васільеўне ўсёй душой адчуваць тыя чалавечыя пачуцці, якія дапамагаюць творчасці, стварэнню добрых вершаў. Няхай здароўе будзе моцным, а жыццё шчасным, дабрабыту і творчага настрою!
Старшыня Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. М. Крыванос