Увага! Конкурс!
Увага! Конкурс апавяданняў газеты “Звязда” працягваецца. Запрашаем прыняць удзел!
Кожная вялікая дарога пачынаецца з аднаго самага першага маленькага крока. І шлях у літаратуру тут – не выключэнне. Таму так важна для аўтара не прапусціць момант заявіць аб сабе свету і быць заўважанымі.
“Звязда” таксама дае магчымасць сваім чытачам далучыцца да кола аўтараў. Зрабіць гэта можна праз конкурс апавяданняў, што традыцыйна праводзіць наша газета. Летась да ўдзелу ў ім мы атрымалі многа допісаў сталых і маладых аўтараў. Нехта дзяліўся ўспамінамі пра ўласнае жыццё, нехта прадстаўляў сапраўды прафесійную прозу, а нехта пісаў нам, каб атрымаць параду куратара – вядомага пісьменніка, дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алеся Бадака. Дарэчы, ён усё па-ранейшаму будзе апекавацца конкурсам разам з нашай рэдакцыяй у 2017 годзе.
Нагадаем умовы конкурсу:
разглядаецца толькі адно апавяданне ад аднаго аўтара (!) памерам да 5 старонак (ці да 10—12 тысяч знакаў). Гэта павінна быць апавяданне на беларускай мове, якое нідзе дагэтуль не друкавалася. Рэдакцыя пакідае за сабой права не рэцэнзаваць і не вяртаць творы.
Апавяданні накіроўвайце на адрас: газета «Звязда», вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск, з пазнакай «На літаратурны конкурс». Можна дасылаць апавяданні на электронны адрас: іnfо@zvіаzdа.bу таксама з пазнакай «Літаратурны конкурс».
Шаноўныя аўтары!
Абавязкова паведамляйце сваё прозвішча і імя (сапраўднае), імя па бацьку, дакладны паштовы адрас і поўныя пашпартныя звесткі (нумар, кім і калі выдадзены, асабісты нумар), а таксама кантактны тэлефон.
Калі ласка, напішыце колькі слоў пра сябе: чым займаецеся, калі і пад уплывам чаго пачалі пісаць.
кали будуць падводзицца выники конкурсу?
Добры дзень! Конкурс праводзіцца выдавецкім домам «Звязда», таму інфармацыю трэба ўдакладняць там, на жаль, мы адказаць на гэта пытанне не можам.