УВАГА, КОНКУРС!
УВАГА, КОНКУРС!
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі
запрашае да ўдзелу ў рэспубліканскім гумарыстычным конкурсе
“Папяровы бусел”.
ПАЛАЖЭННЕ
АБ РЭСПУБЛІКАНСКIМ ГУМАРЫСТЫЧНЫМ КОНКУРСЕ
«Папяровы бусел-2022»
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае да ўдзелу ў рэспубліканскім гумарыстычным конкурсе “Папяровы бусел”.
Арганізатар:
1.1. Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі
Мэты:
2.1. Папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры, пошук і заахвочванне аўтараў, якія працуюць у гумарыстычным жанры.
Умовы ўдзелу:
3.1. У конкурсе не могуць удзельнічаць працы, што занялі прызавая месцы ў іншых творчых конкурсах.
3.2. У конкурсе прымаюць удзел аўтары, не маладзейшыя за 18 гадоў, грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
3.3. У конкурсе не могуць удзельнічаць аўтары, якія былі пераможцамі мінулага сезона конкурсу “Папяровы бусел”.
3.4. Конкурс праходзіць на дзвюх мовах – беларускай і рускай.
3.5. У конкурсе ўдзельнічаюць раней нідзе не надрукаваныя творы.
3.6. Працы прымаюцца ў намінацыях:
проза (апавяданне, абразкі, афарызмы) да 10 000 знакаў;
паэзія (байка, пародыя, верш).
3.7. Тэматыка конкурсу – вольная.
Парадак правядзення конкурсу:
4.1. Конкурс праводзіццца з 20 лістапада 2021 г. па 10 студзеня 2022 г.
4.2. Працы дасылаюцца на электронны адрас Брэсцкага абласнога аддзялення tatiana.demidovich@gmail.com
4.3. У лісце трэба ўказаць кароткую біяграфію, намінацыю, дату стварэння твора, кантактныя даныя.
4.5. Дасылаючы на конкурс твор, удзельнік гарантуе, што з’яўляецца яго аўтарам і не парушае аўтарскіх правоў.
4.6. Аргкамітэт не разглядае творы, напісаныя ў сааўтарстве.
4.7. Аргкамітэт не разглядае творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо міжнацыянальнай варожасці.
Падзвядзенне вынікаў конкурсу:
5.1. Усе працы ацэньвае журы, у складзе якога пісьменнікі, сябры Брэсцкага аддзялення СПБ, журналісты, бібліятэкары.
5.2. Кожны з членаў журы ацэньвае творы па дзесяцібальнай сістэме.
5.3. Каб павысіць узровень справядлівасці і непрадузятасці ацэньвання, усе працы разгляюцца ананімна.
5.4. Вынікі конкурсу абвяшчаюцца не пазней 25 студзеня 2022 г.
5.5. Аўтар, якія атрымае Гран-пры, будзе з’яўляцца пераможцам конкурсу і ўзнагароджваецца памятнай статуэткай і граматай, а таксама мае права на бясплатную публікацыю ў пятым нумары альманаха “Берасцейская скарбніца”.
5.6. Шэсць лаўрэтаў конкурсу атрымаюць памятныя дыпломы.
5.7. Арганізатары конкурсу не ўступаюць у перапіску з удзельнікамі конкурсу, не выдаюць сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу!
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч