Уладзімір Ліхадзедаў адзначаны высокай дзяржаўнай узнагародай

Калегі па Мінскаму абласному аддзяленню Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра і сардэчна віншуюць вядомага краязнаўцу Уладзіміра Ліхадзедава з высокай дзяржаўнай узнагародай. Указам Прэзідэнта краіны ад 9 жніўня 2023 года №255 пісьменнік узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Уладзімір Аляксеевіч вядомы ў краіне і далёка за яе межамі даследчык гістарычнага мінулага беларускай зямлі, ён аўтар шматлікіх кніг-альбомаў, складзеных з архіўных фотаздымкаў, што знаходзяцца ў яго калекцыі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

Жадаем Уладзіміру Ліхадзедаву здароўя, творчага настрою, новых дасягненняў у пошуку малавядомых і пакуль што невядомых сведак пра мінулае Міншчыны, краіны і яе народа.

Прэс-служба МАА СПБ