У Таццяны Каленік – юбілей!

Пісьменнікі Міншчыны шчыра віншуюць з 60-гадовым юбілеем паэтэсу Таццяну Каленік.
Фарбы яе вершаў яскравыя, напоўненыя прыгажосцю вобразаў і метафар, а казачныя гісторыі цікава складзены, прыцягальныя для дзяцей, карысныя для сямейнага чытання. Шмат літаратурных твораў аўтар суправаджае сваімі ж мастацкімі замалёўкамі. Яна – шматгранна адораны таленавіты чалавек.
Жадаем Таццяне Рыгораўне моцнага здароўя, дабрабыту і творчага натхнення, новых запамінальных літаратурных твораў.

Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л. М. Крыванос