У пісьменніцы Ліліі Мялешка – юбілей!
Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць Мялешка Лілію Віктараўну з 75-гадовым юбілеем.
Лілія Віктараўна значную частку свайго жыцця аддала вывучэнню і выкладанню замежных моў, працы ў галіне адукацыі, паэтычнай творчасці. Яна з’яўляецца выдатнікам народнай адукацыі Беларусі, аўтарам кніг «Зялёная зорка», «Промні ў кронах», «Белая яхта» і іншых. Пісьменніца стварыла шмат паэтычных твораў, прысвечаных роднаму краю, сваёй малой радзіме, займаецца мастацкім перакладам, піша і для дзяцей.
Жадаем нашаму літаратару моцнага здароўя, творчага натхнення і дабрабыту!
З павагай,
старшыня Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. М. Крыванос